У Скідалі на Гродзеншчыне загарэўся дзіцячы садок

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, пра пажар у яслях-садку №4 прыкладна апоўдні паведаміла загадчыца ўстановы.

Гарэла дапаможнае памяшканне на другім паверсе дзіцячага садку. Пажар знішчыў складзеную там маёмасць — пасцельную бялізну, матрацы.

Да прыбыцця выратавальнікаў работнікі садка вывелі 54 дзяцей і размясцілі іх у гімназіі №1. Пасля гэтага апавясцілі бацькоў, і тыя забралі малечу па дамах.

Прычына пажару высвятляецца.

Фота — 112.by