У Слоніме разгадваюць таямніцу драпежніка-"чупакабры" (фота)

Нагадаем, тыдзень таму невядомы драпежнік задушыў 36 з 55 курэй у аднаго з жыхароў Слоніма. Яго не спыніла нават металічная сетка.

"Так як адмысловых спецыялістаў па чупакабрах у нас пакуль няма, гэтае пытанне мы адрасуем нашым чытачам. Якому зверу могуць належаць сляды на фотаздымку?", — піша "Газета Слонімская".

Сёлета невядомы драпежнік, якога часам называлі "чупакабрай", масава знішчаў хатніх жывёлаў у пасёлку Старобін Салігорскага раёна.

Фота — gs.by