У Слуцку мужчына з сякерай абрабаваў краму
Здарэнне адбылося ўвечары 1 студзеня.
Як паведамляе БелаПАН, з заявай пра злачынства ў міліцыю звярнулася прадавачка крамы. Па яе словах, каля 7 гадзінаў вечара невядомы мужчына зайшоў у складское памяшканне крамы і ў службовы кабінет намесніка дырэктара. Там ён некалькі разоў стукнуў сякерай па руцэ іншай прадавачцы. Потым забраў інкасатарскую сумку, дзе было больш за 55 мільёнаў рублёў, і ўцёк.
Пацярпелую ў лякарню не шпіталізавалі. Міліцыя пачала крымінальную справу за разбойны напад.
Фота — vyatka.ru