У Смалявіцкім раёне гарэў праваслаўны манастыр
Пажар адбыўся каля 14-й гадзіны ў суботу ў адным з карпусоў манастыра ў вёсцы Малыя Ляды.
Агонь пашкодзіў каля 800 квадратных метраў даху. Пацярпелых няма, 23 чалавекі самастойна выйшлі з будынка. Прыхаджане дапамаглі вынесці маёмасць. Прычына ўзгарання высвятляецца, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net