У Сочы трубу "Газпрама" выпадкова перадалі Беларусі
Труба мусіла забяспечваць газам алімпійскія аб'екты.
Яшчэ ў 2009 годзе Беларусі перадалі 16 гектараў зямлі ў пасёлку Красная Паляна каля Сочы ў рамках "развіцця сяброўскіх адносінаў". Як паведамляе www.newsru.com са спасылкай на газету "Ведомости", трубу пры гэтым аддалі абсалютна выпадкова. Чыноўнікі проста не ведалі, што па гэтай зямлі пракладзеная труба "Газпрама".
Цяпер "Газпрам" зазнае страты і будзе вымушаны пракласці ўчастак сеткі ў новым месцы. Гаворка ідзе пра газаправод "Адлер — Красная Паляна — Эстасадок".
"Газпрам" спрабаваў дамовіцца з Беларуссю, аднак перамовы былі беспаспяховымі. Цяпер расійская кампанія будзе вымушаная заняцца новай пракладкай трубы.