У сталіцы гарэў дах інтэрната педуніверсітэта (фота)
Здарэнне адбылося раніцай 10 красавіка ў завулку Вузаўскі.
На даху дзевяціпавярховага дома адбылося ўзгаранне. У той момант на вышыні працавалі некалькі чалавек. На плошчы каля 20 квадратных метраў гарэў гідраізаляцыйны слой. Пажар хутка ліквідавалі выратавальнікі.
Паведамляецца, што будынак інтэрната з вясны 2012 года знаходзіцца на капітальным рамонце. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ.



Фота — 112.by