У сталіцы бракуе настаўнікаў

Адным са спосабаў вырашэння праблемы у гарвыканкаме бачаць падаўжэнне кантрактаў з настаўнікамі-пенсіянерамі, паведамляе БелаПАН. Плануецца таксама прыцягваць да працы з вучнямі малодшых класаў студэнтаў-старшакурснікаў педагагічных ВНУ. Пра павелічэнне заробку для настаўнікаў пакуль гаворкі не ідзе.

Тым не менш мінскія чыноўнікі перакананыя, што да 1 верасня школы будуць мець столькі настаўнікаў, колькі будзе трэба.