У Старых Дарогах адкрыюць помнік Анатолю Беламу

Помнік замовілі сваякі вядомага грамадскага дзеяча. Для ўшанавання памяці бацькі са Злучаных Штатаў Амерыкі прыехала яго дачка. Вольга Белая запрашае журналістаў і ўсіх неабыякавых людзей да будынка музея ў Старых Дарогах (вул. Садовая, 52) у суботу 17 лістапада а 13-й гадзіне, інфармуе “Наша Ніва”.

Анатоль Белы нарадзіўся 10 снежня 1939 года ў Старых Дарогах Мінскай вобласці. Беларускі грамадска-культурны дзеяч, вучоны, калекцыянер, стваральнік прыватнага мастацкага музея ў горадзе Старыя Дарогі. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1967). З 1995 года выкладаў у БДУ. Старшыня грамадска-асветніцкага клуба “Спадчына” (1984). Сябра Саюза мастакоў Беларусі (1995). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (1999). Прафесар, дыпламант Міжнароднага Кембрыджскага цэнтра (Англія, 1999). Сябра Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі (Мінск, 2005).