У суботу-нядзелю начныя маразы дасягнуць 32°С

Па звестках сіноптыкаў, інфармуе БелаПАН, ужо ўначы на суботу мінімальная тэмпература паветра складзе мінус 22—29°С, месцамі да 30—32°С. Удзень у суботу максімальная тэмпература будзе 12—18°С марозу, па ўсходзе да мінус 20°С.

Проыкладна такая ж тэмпература будзе і ў нядзелю 12 лютага. Хіба што ўдзень будзе крыху цяплей — мінус 8—15°С, па ўсходзе 16—18°С марозу.

Затым маразы пачнуць паступова слабець. Ужо ў панядзелак 13 лютага сіноптыкі прагназуюць хмарнае з распагоджаннямі надвор'е. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 13°С па паўночным захадзе да 27°С па паўднёвым усходзе краіны. Удзень будзе адчувальна цяплей — мінус 6—13°С, па ўсходзе да 15°С марозу.