У Талачынскім раёне мікрааўтобус трапіў пад цягнік
Трагедыя адбылася ўчора днём на чыгуначным пераездзе ў вёсцы Гліннікі.
Volkswagen Transporter, у якім знаходзілася шэсць чалавек, выехаў на чыгуначныя рэйкі, дзе сутыкнуўся з цягніком, паведамляе onliner.by.
У выніку два чалавекі загінулі, яшчэ адзін шпіталяваны ў цяжкім стане. Па інфармацыі міліцыі, у аўтамабілі знаходзіліся жыхары Крупскага раёна. Цягнік рухаўся з боку Оршы ў напрамку Мінска.