У цэнтры Мінска скралі дарагі аўтамабіль

Як паведамілі БелаПАН міліцыянты, гаспадыня "Лексуса" ўначы 27 лютага прыпаркавала аўтамабіль каля праезнай часткі і паставіла на сігналізацыю. На наступны дзень яна выйшла ў краму і не пабачыла машыну на звыклым месцы. Самастойныя пошукі аўтамабіля былі беспаспяховымі, і пацярпелая звярнулася ў міліцыю.

Як выявілася пазней, у зніклым аўтамабілі знаходзілася пасведчанне кіроўцы і ўсе дакументы на "Лексус". Міліцыянты пачалі крымінальную справу, ідзе пошук зніклага аўто.

Дарэчы, каля месяца таму ў аднаго з жыхароў гэтага ж дома скралі аўтамабіль "Таёта Лэнд Крузэр".