У цэнтры Вільні падарваўся 19-гадовы жыхар Коўна
Трагедыя адбылася ўвечары 5 студзеня на гары Таўро.
Па словах відавочцаў, якія перадае партал DELFI, выбух быў вельмі магутны. Па знойдзеных на месцы здарэння дакументах было ўсталявана, што загінуў 19-гадовы ковенец Г.Т. Малады чалавек навучаўся ў адной з віленскіх калегій, аднак апошнім часам кінуў вучобу.
Паліцыя кажа, што ў чацвер позна ўвечары па Адзіным тэлефоне дапамогі патэлефанавала дзяўчына. Яна паведаміла, што яе сябар сышоў з дому і хоча пакончыць з сабой. Тэлефанаванне адбылося пасля выбуху.
Паліцыя не паведамляе, з якой прычыны хлопец наважыўся на самагубства. Расследуюцца некалькі версій — самагубства, забойства, давядзенне да самагубства ды іншыя.
Пакуль што паліцыя не можа нічога сказаць і пра паходжанне выбухоўкі. Гаворыцца толькі, што яна была самаробнай.