У Туркменістане праходзяць прэзідэнцкія выбары
Выбарчыя ўчасткі адкрыліся а 8.00 паводле мясцовага часу і будуць працаваць па 20.00.
У спісы выбаршчыкаў уключаны амаль 3 мільёны чалавек, аднак выбары адбудуцца пры любой яўцы. Выбраным прэзідэнтам Туркменістану лічыцца кандыдат, які атрымае болей за палову галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
Сёлета на пасаду кіраўніка гэтай краіны прэтэндуюць 8 чалавек, у тым ліку дзеючы лідар дзяржавы Гурбангулы Бердымухамедаў. Папярэднія выбары прэзідэнта адбыліся ў Туркменістане ў 2007 годзе.