У Варшаве масава крадуць і знішчаюць грамадскія ровары

Нагадаем, што ў жніўні ў Варшаве арганізавалі недарагі сервіс грамадскага пракату ровараў. Аднак такі пракат ровараў прыносіць арганізатарам ініцыятывы вялікія страты. Як паведамляе onet.pl, веласіпеды крадуць і нішчаць.

За месяц з амаль 1000 грамадскіх ровараў скралі 20. Акрамя таго, вялікая частка ровараў была пашкоджаная, з некаторых скралі кошыкі.

Фота — be-in.ru