У Варшаве пройдзе роварны рэйд памяці Булак-Балаховіча

Далей калона праз мост Панятоўскага  накіруецца на правы бераг Віслы — на вуліцу Парыскую, 27. Гэта месца смерці Станіслава Булак-Балаховіча. Завершыцца рэйд на Павонзскіх могілках — месцы сімвалічнага пахавання генерала.

Ініцыятарам мерапрыемства выступае "Беларуская Нацыянальная Памяць". Арганізацыя  ўжо трэці год запар арганізуе роварны рэйд памяці па варшаўскіх месцах, звязаных з імем легендарнага палкаводца.

Нагадаем, што Булак-Балаховіч у Першую сусветную вайну камандаваў дыверсійным аддзелам царскага войска. Пасля служыў у Чырвонай Арміі, сышоў з яе і ваяваў супраць бальшавікоў у Эстоніі. Пазней перайшоў пад камандаванне Ураду БНР.

У лістападзе 1920-га Булак-Балаховіч аб'явіў у Мазыры "незалежную беларускую дзяржаву", але неўзабаве яго армія была разбітая Чырвонай Арміяй і адышла ў Польшчу.