У верасні адкрыюць два помнікі Руслану Салею (фота)
Адзін з'явіцца на Маскоўскіх могілках сталіцы, дзе пахаваны славуты беларускі хакеіст.
Як паведамляе сайт goals.by, адкрыццё помніка запланаванае на 8 верасня на 15-ю гадзіну.
Дзе будзе ўсталяваны другі помнік (на здымку), пакуль дакладна невядома. Магчыма, каля "Чыжоўка-Арэны" альбо ў парку Горкага, інфармуе "Прессбол".
Нагадаем, Руслан Салей, капітан нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі, 7 верасня 2011-га загінуў у авіякатастрофе разам з камандай "Лакаматыў" з Яраслаўля.

Нядаўна выйшла кніга пра Руслана Салея пад назвай “Проста найлепшы. Simply the Best”.
Фота — Прессбол, БелаПАН