У Віцебску знік расійскі цыган

У аддзел паліцыі Ленінградскай вобласці звярнулася маці зніклага. Жанчына распавяла, што яе 25-гадовы сын з траўня 2012 года знаходзіўся ў віцебскім СІЗА. 3 верасня малады чалавек патэлефанаваў з таксафона следчага ізалятара маці на мабільны тэлефон і паведаміў, што 7 верасня яго выпускаюць і ён прыедзе дадому.

Аднак да гэтага часу мужчына так і не з'явіўся.

Асаблівыя прыкметы зніклага: татуіроўка на правай руцэ паміж вялікім і паказальным пальцамі: у дужках надпіс “Ян”.