У Вілейцы знайшлі фальшывую валюту
Мясцовы жыхар 1985 года нараджэння яшчэ ў красавіку прад’явіў ў Беларусбанк для абмену 100 долараў ЗША.
Па словах намесніка начальніка Вілейскага РАУС Андрэя Дударчыка, касір з дапамогай дэтэктара для вызначэння сапраўднасці грашовых банкнот выявіла, што купюра — фальшывая.
Гэта пацвердзілася падчас экспертызы, праведзенай спецыялістамі ў экспертна-крыміналістычным падраздзяленні МУС. Малады чалавек растлумачыў, што купіў купюру ў адным з абменных пунктаў у Расіі. Яго інфармацыя правяраецца.
Раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч.1 арт. 221 “Выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай або каштоўных папер” КК Рэспублікі Беларусь. Купюра канфіскаваная і далучаная да матэрыялаў справы, инфармуе kraj.by