У Віцебску затрымалі Барыса Хамайду

Хамайду затрымалі каля так званага "сіняга дому", дзе ён традыцыйна распаўсюджвае незалежную прэсу. Як паведамляе Радыё "Свабода", яго завезлі ў Чыгуначны РАУС, спаслаўшыся на загад міліцэйскага начальства.


Учора міліцыянты спынілі Хамайду на вуліцы, каб праверыць ягоныя сумкі. Пасля асабістага дагляду апазіцыянера праваахоўнікі папрасілі прабачэння і адпусцілі. Дарэчы, падчас "Славянскіх базараў" у Віцебску Хамайду затрымліваюць практычна штодня.