У Віцебску злавілі “памерлага” кіроўцу

Тое, што пажылы мужчына меў пасведчанне кіроўцы, выдадзенае яшчэ за савецкім часам, насцярожыла супрацоўнікаў міліцыі. Падчас праверкі высветлілася, што віцеблянін быў пазбаўлены правоў за парушэнне. Ён ездзіў па дакументах свайго знаёмага, які ўжо пайшоў з жыцця.