У Віцебску з’явіўся бясплатны аўтобус

Аўтобус звязаў дзве процілеглых ускраіны Віцебска, ён ужо два дні ходзіць ад новага мікрараёна Білева да старога, але таксама аддаленага раёна Лучоса.

Бясплатны аўтобус з'явіўся дзякуючы гіпермаркету, які такім чынам хоча завабіць пакупнікоў, бо гандлёвыя залы яго апошнім часам пусцеюць.