У Вялікабрытаніі затапіла трасу Лондан-Лідс
Нечаканая паводка перакрыла адну з самых перагружаных магістраляў краіны.
Паліцыя графства Заходні Ёркшыр заявіла, што рух неўзабаве будзе адноўлены. Але разам з тым паліцыянты заклікалі кіроўцаў выяўляць асцярожнасць на скрыжаваннях з трасай.
Адзін з паліцыянтаў паведаміў ВВС, што падобных паводак не было ў графстве больш як 20 гадоў.
Фота — expat.su