У Windows 8 будзе беларускі моўны пакет

Кіраўнік міжнароднай групы Windows Ян Гамільтан растлумачыў, што новыя моўныя пакеты разлічаныя на ключавыя рынкі, што развіваюцца, на якіх працуе кампанія. "Для нас важна забяспечыць карыстальніку магчымасць працаваць на той мове, на якой яму зручней", — сказаў Гамільтан.

У Windows 8 ўключаныя такія мовы, як уйгурская, гэльская, валенсійская, таджыкская, курдская, а таксама брытанская версія англійскай мовы, паведамляе "Наша ніва".