У забойстве віленскага беларуса шукаюць "расійскі след"

Нагадаем, што ўначы на 6 сакавіка ў Вільні быў  жорстка забіты Раман Вайніцкі — прэзідэнт Асацыяцыі беларускіх арганізацый Літвы і кіраўнік клуба аматараў беларускай культуры "Сябрына".

На думку Анушаўскаса, Вайніцкі мог замінаць Расіі ў спробах аб’яднаць нацыянальныя меншасці супраць літоўскай дзяржавы і яе нацыянальнай палітыкі. Цягам апошняга году Вайніцкі не раз выказваўся ў прэсе супраць спробаў далучыць беларускую дыяспару ў Літве да пратэстаў і грамадскіх і палітычных акцыяў супраць законаў Літвы ў сферы адукацыі і культурнай дзейнасці нацыянальных меншасцяў, перадае Радыё "Свабода".

Фота Рамана Вайніцкага — DELFI