У Жлобіне асуджаная банда педафілаў
Старэйшаму з іх 67 гадоў, а малодшаму - 20.
Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу, чатыры з пяці абвінавачаных хочуць абскардзіць яго. Абвінавачаныя прысуджаныя да пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 13 гадоў. Педафілы здзейснілі цэлы шэраг злачынстваў, сярод якіх гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, палавыя зносіны з непаўналетнімі і выраб і распаўсюд парнаграфіі.
Банду затрымалі вясной 2011
года. Яны ўсе былі асобамі нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі і шукалі
хлопчыкаў 13-16 гадоў для сэксуальных дзеянняў. Свае злачынныя дзеянні мужчыны здымалі на
фота і відэа, а затым распаўсюджвалі ў сваім асяроддзі і ў інтэрнэце. Следствам
устаноўлена 14 ахвяр банды, паведамляе
БелаПАН.