У Жлобіне санітаркі морга кралі рэчы памерлых

Як інфармуе БелаПАН, у міліцыю з заявай звярнулася 26-гадовая гамяльчанка. Па яе словах, работнікі морга скралі з вопраткі яе памерлага брата мабільны тэлефон "Нокія" і лічбавы фотаапарат "Самсунг".

Пад следства трапілі 41-гадовая і 33-гадовая санітаркі. Цяпер яны знаходзяцца пад падпіскай пра нявыязд.