У ЗША сёння пройдуць новыя акцыі "Захапі Уол-стрыт"

Акцыі, што пачаліся ў Нью-Ёрку 17 верасня ў знак пратэсту супраць эканамічнай няроўнасці паміж бяднейшымі і самымі багатымі пластамі насельніцтва, былі падхоплены ў многіх гарадах свету.

У ноч на аўторак паліцыянты правялі аперацыю па зносе намётавага мястэчка ў парку Зукоцці. Ён быў эпіцэнтрам пратэстнага руху. Пры зносе былі затрыманыя каля 200 чалавек, паведамляе ВВС.

Вярхоўны суд Нью-Ёрка прызнаў законнай ліквідацыю намётавага мястэчка, разбітага пратэстантамі.