Удзельнік ад Беларусі адкрые фінал дзіцячага “Еўрабачання”

Фінал спеўнага конкурсу для дзяцей праходзіць у Амстэрдаме (Галандыя). Услед за беларусам выступяць канкурсанты са Швецыі, Азербайджану, Бельгіі, Расіі, Ізраілю, Албаніі, Арменіі, Украіны, Грузіі і Малдовы. Завершыць выступ гаспадыня сёлетняга конкурсу — Галандыя, перадае БЕЛТА.

Фінальнае шоў пройдзе ў зале Heineken Music Hall (HMH), якая змяшчае да 4 тысяч гледачоў. Квіткі паступілі ў продаж у верасні па цане ад 35 да 75 еўра плюс сервісны збор. Адкрыецца канцэрт рэміксам песні Euphoria шведскай спячакі Ларын, якая перамагла ў дарослым “Еўрабачанні-2012”. Рэмікс выканае юная вакалістка Рэйчэл, якая прадстаўляла Нідэрланды летась на дзіцячым “Еўрабачанні”.

Трансляцыю конкурсу можна глядзець з 22.15 на тэлеканале “Беларусь 1”.