Уга Чавесу ў чацвёрты раз зрабілі хіміятэрапію

Па словах віцэ-прэзідэнта краіны Эліяса Хаўа, здароўе Чавеса паляпшаецца з кожным днём. Медыцынскія даследаванні не выявілі прыкметаў рэцыдыву. У кастрычніку лекары правядуць поўную дыягностыку, каб пераканацца, што анкалагічнае захворванне цалкам адышло.

10 чэрвеня прэзідэнту Венесуэлы Уга Чавесу зрабілі аперацыю ў сувязі з унутрытазавым абсцэсам. Праз 10 дзён ён перанёс яшчэ адной аперацыі — па выдаленні злаякаснай пухліны кішэчніка.