Угоншчык вярнуў машыну гаспадару за ўзнагароду

20-гадовы хлопец увечары знайшоў у двары ключы ад машыны і паехаў катацца на чужым "роверы". Паездка па горадзе скончылася каля трох гадзін ночы: машына нечакана заглухла і заводзіцца не жадала. Пад раніцу ўгоншчык прыйшоў да гаспадара "ровера" і сказаў, што знайшоў угнаны аўтамабіль на адной з гарадскіх дарог. Угоншчык патлумачыў, што знайшоў кінуутую машыну, у замку запальвання якой тырчалі ключы, а ў бардачку валяліся дакументы, піша "Гродзенская праўда".

Гаспадар скрадзенай машыны ўзнагародзіў маладога чалавека 30 тысячамі рублёў. Сюрпрызам для яго стала другая сустрэча з юнаком, якога міліцыя затрымала як угоншчыка. Настойваць на суровым пакаранні хлопца пацярпелыя не сталі. Угоншчыку прысудзілі два гады пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам у адзін год.