Украіна асудзіла пакаранне смерцю Канавалава і Кавалёва

Пра гэта “Украінскім Навінам” паведаміў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Валошын.

Па яго словах, Украіна заўсёды паслядоўна выступала за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі, што адпавядае агульным крытэрам, прынятым у Еўропе.

Нагадаем, што вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан рашуча асудзіла пакаранне смерцю Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава. На яе думку, судовы працэс супраць двух абвінавачаных быў праведзены неналежным чынам, у тым ліку ім не далі права абараніць сябе. ЕС, па яе словах, выступае супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах.