Украіна не пусціла Мядзведзева ў Севастопаль

Дзмітрый Мядзведзеў учора наведаў горад Балтыйск Калінінградскай вобласці, дзе месціцца галоўная база Балтыйскага флоту. Аднак, як высветліла газета "Камерсант", адзначаць свята кіраўнік Расіі павінен быў у Севастопалі.

Як паведамілі выданню ў МЗС Украіны, Крэмль і расійскі МЗС, рыхтуючыся да Дня ВМФ, вялі з Кіевам актыўныя перамовы. У Расіі хацелі, каб прэзідэнт адзначыў яго ў Севастопалі, дзе размешчана база расійскага Чарнаморскага флоту. Але дамовіцца не ўдалося, паведаміў украінскі дыпламат.