Украіна не ўвядзе мыта на беларускія нафтапрадукты
Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі Украіны спыніла спецыяльнае расследаванне па імпартных нафтапрадуктах.
Даследавалася група тавараў незалежна ад краіны паходжання. Камісія заключыла, што ў перыяд з 2007 па 2010 год імпарт бензіну, дызпаліва, мазута ды іншых нафтапрадуктаў ажыццяўляўся ў тых аб’ёмах, якія не наносяць шкоды айчынным вытворцам.
Расследаванне цягнулася амаль год. Яна распачалося пасля таго, як украінскія вытворцы папрасілі ўвесці мыта для абароны ўнутранага рынка. Яны тлумачылі, што беларускія і расійскія НПЗ набываюць нафту без пошліны. Пры гэтым буйныя сеткі ўкраінскіх АЗС выступалі супраць мытаў, бо іначай мог здарыцца рэзкі скачок коштаў на бензін, паведамляе TUT.by
Беларусь займае на ўкраінскім рынку нафтапрадуктаў да 30%. Тое, што мыта на бензін не ўвядуць, для нашай краіны добрая навіна.