Украінец просіць Лукашэнку і Пуціна даць яму палітычны прытулак
Мікалай Кажушко цяпер знаходзіцца ў Мінску.
Як паведамляе БелаПАН, ён з'яўляецца старшынёй днепрапятроўскай абласной дзіцячай грамадскай арганізацыі "Праваабарончы саюз "Дапаможам дзецям".
Мікалай Кажушко кажа, што быў вымушаны з'ехаць з Украіны пасля таго, як "сталі рабіцца рэальныя пагрозы яго жыццю". Ён сцвярджае, што займаўся пытаннямі незаконнага размеркавання чыноўнікамі жылля для дзяцей-сірот, перадачай яго сваякам чыноўнікаў. У адказ яго пачалі запалохваць, пагражаць фізічнай расправай.
Кажушко прыехаў у Расію 10 студзеня, а праз 10 дзён, пасля атрымання тэлефонных пагрозаў — у Беларусь. 8 лютага на імя Лукашэнкі ён накіраваў прашэнне аб прадастаўленні прытулку. Такі самы зварот быў накіраваны прэзідэнту Расіі.
Фота — bymedia.net