Украінец вёз праз Беларусь хімікаліі на 10 тысяч долараў

Выявілі гэта гомельскія мытнікі на пункце афармлення "Новая Гута". 
 
Пры правядзенні дагляду ў кабіне седлавога цягача мытнікі знайшлі 80 слоікаў гербіцыду "GRANSTAR  PRO", не задэклараваныя ў дакументах. Кожны са слоікаў быў ёмістасцю па 0,5 л. Як  патлумачыў кіроўца, тавар яго папрасіў перадаць знаёмы ў горад Даўгаўпілс, а пра неабходнасць  мытнай дэкларацыі рэчаў ён не ведаў.