Украінскага праваабаронцу не пусцілі ў Беларусь

Луганскага праваабаронцу, сябра праваабарончага цэнтру “Поступ” Канстанціна Раўцкага не прапусцілі ў Беларусь. Пра гэта паведамляе “Наша Ніва” са спасылкай на запіс Раўцкага ў Facebook. Па словах праваабаронцы, яго ўнеслі ў спіс асобаў, уезд якіх на тэрыторыю Беларусі непажаданы.