Украінскага прэм'ера папрасілі праз Facebook прывезці дровы

Ён атрымаў паведамленне ад маладой маці з Чарнавіцкай вобласці, якая папрасіла дапамагчы абагрэць дом, у якім "бацькі ратуюць хворае дзіця". Гэтая просьба кранула яго да глыбіні душы. Азараў сцвярджае, што жанчына не звярталася ў мясцовыя органы ўлады, не спадзяючыся атрымаць дапамогу. Пасля тэлефанавання з Кіева сям'я атрымала дровы, паведамляе УНІАН.