Украінская апазіцыя засталася начаваць у Радзе
Акцыю ладзяць дэпутаты фракцый "Бацькаўшчына", "Свабода" і УДАР.
На ноч у сесійнай зале застадіся каля 40 чалавек, перадае сайт podrobnosti.ua. Яны збіраюцца прабыць у Вярхоўнай радзе да раніцы, бо чакаюць сілавога разблакавання парламента.
Нагадаем, 5 лютага апазіцыя заблакавала трыбуну і прэзідыум Вярхоўнай рады. Яны патрабуюць, каб усе дэпутаты галасавалі толькі за сябе, а не за адсутных калег. Кампраміс па ўзнаўленні працы ўкраінскага парламента дагэтуль не знойдзены.
Фота — ntv.ru