Украінцы наладжваюць кантрабанду марганцоўкі з Беларусі

Жанчыны былі затрыманыя падчас памежнага кантролю цягніка Гарынь (Беларусь) — Сарно (Украіна). Як паведамляюць "Валынскія навіны", украінкі прыцягнулі ўвагу памежнікаў тым, што паводзілі сябе вельмі нервова. Акрамя марганцоўкі ў жанчынаў былі выяўленыя 150 ампул медычнага прэпарату "Мукасат".

Попыт на беларускую марганцоўку ва Украіне хутчэй за ўсё звязаны з дэфіцытам гэтага прэпарату у аптэках.

Фота: yak-prosto.com