Украінцы патрабуюць ад Польшчы спыніць пераслед беларуса

Ініцыятарам звароту выступіла ўкраінская арганізацыя Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў". Яны патрабуюць ад Генеральнай пракуратуры Польшчы спыніць палітычны пераслед беларускага грамадскага актывіста Андрэя Жукаўца. Такі ж ліст будзе таксама накіраваны Генеральнаму пракурору Польшчы Анджэю Шарамету. 


Аўтары звароту адзначаюць, што ўжо 10 гадоў супрацоўнікі суда і пракуратуры Беластока спрабуюць засудзіць Жукаўца і экстрадаваць яго на тэрыторыю Беларусі. Факты фальсіфікацый дакументаў неаднаразова выяўляліся, але справа супраць Жукаўца так і не была спыненая, адзначаецца ў дакуменце. 


Калі Жукаўца не перастануць пераслдаваць, Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў" будзе паведамляць украінскай грамадскасці пра палітычны пераслед беларускага актывіста з боку польскай пракуратуры і суда.  


Нагадаем, што прадпрымальнік Жукавец у Беларусі матэрыяльна падтрымліваў "Малады фронт", праваабаронцаў, апазіцыю. У 1999 годзе ён з'ехаў з Беларусі і папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы.