Уладальнікам футбольнага Суперкубка стаў клуб "Гомель"

Гульня ў мінскім футбольным манежы скончылася з лікам 2:0. Абодва мячы ў складзе пераможцаў забіў Вячаслаў Глеб на 26-й і 63-й хвілінах.

"Гомель" упершыню стаў уладальнікам ганаровага трафея.