Уладзімір Крыкуноў: "Дынама" са мной перамоваў не вядзе
Гэтак вядомы хакейны трэнер пракаментаваў чуткі пра магчымае вяртанне ў мінскі хакейны клуб.
У гутарцы з "Прессболом" Крыкуноў адзначыў, што з Беларуссю ў яго звязаныя прыемныя ўспаміны. Яшчэ ў савецкі час два гады адыграў у Беларусі ды потым сем гадоў быў трэнерам.
Пра магчымае вяртанне ў "Дынама" трэнер разважаць не захацеў. "Паступіць прапанова — будзем размаўляць", — заявіў ён.