Уначы ў Мінску даішнікі спынілі нецвярозага кіроўцу "хуткай дапамогі"
Хаця гэта было 3 гадзіны начы, кіроўца быў на працы.
Як інфармуе abw.by, увагу даішнікаў прыцягнула тое, што кіроўца "хуткай дапамогі" выйшаў з начной крамы. Калі інспектары спынілі "хуткую", то адчулі ад кіроўцы пах алкаголю. На пярэдняй сядушцы каля шафра ляжала бутэлька піва. Медычны агляд паказаў, што ў яго ў крыві 0,67 праміле алкаголю.
Кіроўца прызнаўся, што за 4 гадзіны да таго выпіў каля 1,5 літра піва. Цяпер яму пагражае грашовы штраф і пазбаўленне правоў кіроўцы на 3 гады.