Урад збірае з паспяховых прадпрыемстваў дадатковыя грошы

Грошы ад высокарэнтабельных прадпрыемстваў мусяць патрапіць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця.

У пастанове ўраду пазначаныя прадпрыемствы і сумы. Напрыклад, Мінскі аўтамабільны завод мусіць пералічыць 63 млрд 185 млн рублёў, Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" — 25 млрд, Беларуская валютна-фондавая біржа — больш за 16 млрд, а прадпрыемства "Мінск Крышталь" — толькі 829 мільёнаў рублёў.

Пастанова Савета міністраў пачала дзейнічаць 7 лістапада, адзначае "Ежедневник".