Ужываныя іншамаркі перапраўляюцца з Беларусі ў Расію
На Задняпроўскі мытны пост рынула плынь расійскіх грамадзян, якія набылі ўжываныя аўтамабілі ў Беларусі.
Яшчэ летась у жніўні расіяне ізноў атрымалі магчымасць купляць у суседняй рэспубліцы ўжываныя іншамаркі. Увесь гэты час на Смаленскай мытні ў спакойным рэжыме прымалі і разглядалі заявы на выдачу пашпартоў тэхсродкаў.
У апошні тыдзень сакавіка колькасць жадаючых натуралізаваць беларускія машыны рэзка ўзрасла, што стварыла чэргі на мытні. Аўтаўладальнікі выказваюць незадаволенасць залішнім, на іх думку, бюракратызмам у працы мытнікаў. Супрацоўнікі мытні сцвярджаюць, што сітуацыя неўзабаве нармалізуецца, перадае сайт "Смоленские новости".