Ва ўгодкі рэвалюцыі ў Егіпце адбываюцца масавыя пратэсты

Гэта адбылося напярэдадні другой гадавіны паўстання, які зрынуў рэжым Хосні Мубарака, перадае ВВС. Апаненты цяперашняга прэзідэнта Махамеда Мурсі плануюць правесці дэманстрацыю пратэсту, вінавацячы яго ў здрадзе рэвалюцыі.

Сам ён адпрэчвае ўсе абвінавачванні і заклікае адсвяткаваць угодкі "мірна".

Сутычкі паміж паліцыянтамі і пратэстоўцамі адбыліся ўвечары ў чацвер. Пратэстоўцы спрабавалі прыбраць загародкі, якія перакрываюць доступ да плошчы Тахрыр. Сутычкі працягваліся ўсю ноч. Паліцыя нават ужыла слезацечны газ пры спробе разагнаць дэманстрантаў, якія паставілі намётавы лагер на плошчы. Паводле афіцыйнай інфармацыі, пацярпелі восем чалавек.

Фота — Reuters