Валютныя праблемы Беларусі ўстурбавалі Мытны саюз

"Калі мы рухаемся да стварэння агульнай з Расіяй і Беларуссю эканамічнай прасторы, то нам трэба сфармаваць уцямную адзіную палітыку ў адносінах да нацыянальных валют", — заявіў у інтэрв'ю журналістам у аўторак у Алматы кіраўнік Цэнтральнага банка Казахстана Рыгор Марчанка, перадае РІА "Новости".

Ён адзначыў, што Казахстану двойчы — у 1999 і 2009 гадах — даводзілася паслабляць тэнге "не з унутраных прычынаў, але ў выніку вострай дэвальвацыі ў суседніх краінах".

Мытны саюз будзе намагацца адтэрмінаваць крокі па сінхранізацыі валютнай палітыкі да таго моманту, пакуль Беларусь не "вырашыць досыць складаную сітуацыю, што ўтварылася ў краіне", мяркуе Марчанка.