Веласіпедыст купіў перамогу за 150 тысяч еўра?

Яе галоўны герой — казахстанскі раварыст Аляксандр Вінакураў. Ён, нібыта, заключыў камерцыйную здзелку на перамогу ў гонцы ў Бельгіі 2 гады таму з расійскім спартсменам Аляксандрам Калабнёвым.

Тады на фінішы перамог Вінакураў, які лёгка адарваўся ад Калабнёва.

У прэсу патрапіла іх перапіска па электроннай пошце і ёй зацікавілася бельгійская пракуратура. Высветлілася, што з банкаўскага рахунка казахстанскага веласіпедыста ў Манака грошы пераводзіліся на рахунак расіяніна ў Швейцарыі, паведамляе "Интерфакс-Запад".