Велікоднае набажэнства ў Глыбокім (фота)
Вернікі прайшлі з працэсіяй па вуліцах начнога горада.
Набажэнства пачалося ў суботу а 22.00 з асвячэння агню. Ад агню быў запалены святочны пасхал, а ад яго вернікі запалілі свае свечкі.
Падчас святочнага набажэнства былі ахрышчаныя трое дзяцей. Пасля прайшоў абрад аднаўлення хросту ва ўсіх вернікаў.
Святочнае набажэнства працягвалася амаль чатыры гадзіны. На яго сабралася больш за паўтысячы вернікаў. Напрыканцы ўрачыстай імшы прысутныя пад бой званоў прайшлі з працэсіяй вакол прыкасцёльнай плошчы.







