Венгерскі дыпламат у Мінску трапіў у сэкс-скандал?

Як паведамляе сайт Newsland.ru, Золтан Бач падчас свайго знаходжання ў Мінску актыўна заводзіў блізкія знаёмствы з беларускімі жанчынамі. Пры гэтым ён называўся супрацоўнікам венгерскай выведкі, каб выглядаць больш салідна. Адна з палюбоўніц дыпламата апынулася цяжарная, і Бач угаварыў яе зрабіць аборт. Ён нібыта абяцаў жанчыне, што ажэніцца з ёй і з'едзе ў Іспанію. Аднак потым усе кантакты з жанчынай спыніў.


Брат абражанай беларускі звярнуўся ў МЗС Венгрыі і амбасаду гэтай краіны ў Мінску, каб атрымаць кампенсацыю маральнай шкоды для сваёй сястры. Ён нават выклаў у інтэрнэт кампраметацыйныя матэрыялы на Бача. Аднак венгерскія дыпламаты замоўчваюць падзею.


Сам Золтан Бач жыве зараз у сталіцы Беларусі са сваёй жонкай.